Платніцкі варты толькі «дуэлі» з украінскім судом

Кіраўнік тэрарыстычнай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі кіраваў выкраданнем і перадачай ФСБ лётчыцы Надзеі Саўчанкі, нагадаў спікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс.



platnicki_sud.jpg

Так званы кіраўнік самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі варты толькі «дуэлі» з украінскім судом.
Пра гэта спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс напісаў у сваім Twitter.
«Платніцкі, які кіраваў падступным выкраданнем і перадачай у рукі ФСБ жанчыны, Надзеі Саўчанкі (украінская лётчыца, незаконным шляхам вывезеная ў Расію), варты толькі «дуэлі» з украінскім судом», — адзначыў ён.
Як паведамлялася, верхавод баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» Ігар Платніцкі выклікаў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку на дуэль. Патрабаванні Платніцкага на выпадак яго перамогі: спыненне ўсіх баявых дзеянняў;  вывядзенне «незаконных узброеных фарміраванняў Украіны» з Луганскай і Данецкай абласцей; заключэнне міру паміж Украінай і самаабвешчанай рэспублікай.
gordonua.com