Працаўніка філіяла «Завод Хімвалакно» Аляксандра Гуршчанкова вызвалілі без суда

Працаўніка філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» Аляксандра Гуршчанкова вызвалілі пасля 72 гадзін затрымання, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Гуршчанкоў

Аляксандр Гуршчанкоў

Суда над мужчынам не было, прычыны затрымання невядомыя.
Аляксандр Гуршчанкоў быў затрыманы 15 лютага без якіх-небудзь тлумачэнняў. Ён утрымліваўся ў ІЧУ Гродна.