Праект “34”
Вечарына «34 Faces», прысвечаная беларускаму часопісу “34 MULTIMEDIA MAGAZINE, адбылася на мінулым тыдні ў галерэі “Ў, якая, дарэчы, павінна
ўрачыста адчыніцца 7 кастрычніка.
Імпрэзу наведалі прыхільнікі і сябры праекта, а таксама журналісты з моладзевых часопісаў “Muusa (Эстонія), “Dummy (Германія), “Chili (Данія),
“Aktivist (Польшча) і “Uncle Mole (Эстонія).

“Беларускі андэграўндны непалітычны мультымедыя-часопіс (так называюць яго самі стваральнікі) можа стаць узорам для новых еўрапейскіх медыя. Дарэчы, журналісты, якія ствараюць
падобныя праекты ў Еўропе, былі вельмі ўражаныя беларускім часопісам.
“Ідэя мультымедыя-часопіса вельмі прагрэсіўная і перспектыўная для журналістыкі. — лічыць Мэдс, журналіст з Даніі. — Часцяком, калі пішаш артыкул, думаеш, як добра было б
далучыць да гэтага відэа, гук… Такія магчымасці дае выкарыстанне сродкаў мультымедыя, што немагчыма для папяровых выданняў. Хаця пераважная большасць часопісаў у Еўропе пакуль выходзіць на
паперы.
“Мяркую, хутка сітуацыя з медыя зменіцца, — пагаджаецца з Мэдсам і працягвае разважанні Фабіян, журналіст з Берліна, які працуе для часопісаў “Dummy і
“Fluter. — І он-лайн медыя стане больш. А ідэя часопіса “34 — гэта вельмі здорава.
“Нам надзвычай даспадобы энтузіязм людзей, якія робяць гэты праект! — далучыліся да вышэйсказанага журналісткі варшаўскага гарадскога часопіса. — І мы спадзяемся на змены ў
лепшы бок у вашай краіне.
Паводле газеты “Салідарнасць, http://gazetaby.com