Праневіч выйграў золата ў фехтаванні ў Рыа
Беларус Андрэй Праневіч выйграў залаты медаль у спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-вазочнікаў.
Праневіч спачатку паспяхова пераадолеў групавы этап, а затым на стадыі плэй-оф па чарзе выйграў сутычкі ў брытанца Дзімітры Куцці (15:13), ўкраінца Алега Навуменкі (15:8), а ў фінале вырашальным ўколам перамог іракца Алі Аммара (15:14).
Такім чынам, Праневіч стаў другім беларускім чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа пасля Ігара Бокія. Гэты медаль стаў шостым для Беларусі на Гульнях у Рыа (4-0-2), наша каманда перамясцілася на 16-ы радок у медальным заліку.
Паводле racyja.com