Ігар Бокій выйграў трэцяе золата ў Рыа

Чарговы медаль — і чарговы паралімпійскі рэкорд беларуса.

Фота zviazda.by

Фота zviazda.by


Ігар Бокій выйграў трэці залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Наш суайчыннік усталяваў паралімпійскі рэкорд на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем — 3.55,62.
Другое месца атрымаў украінец Яраслаў Дзянісенка (3.58,78), трэцяе —Дзмітрый Горлін з Узбекістану.Ігар Бокій — пакуль адзіны беларус, які заваяваў у Бразіліі золата. У яго тры медаля: раней ён паказаў найлепшы вынікі ў плаванні на 100 м батэрфляем і ў комплексным плаванні на 200 м.
belsat.eu