У сеціве з’явілася трэцяя порцыя дакументаў WADA
Хакерская група, якая называе сябе Fancy Bear, выклала на сайце fancybear.net новыя дакументы, атрыманыя ў выніку ўзлому кампутарных сістэм Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).
У чарговай публікацыі распавядаецца пра атлетаў з Вялікабрытаніі, Даніі, Аўстраліі, Іспаніі і Нямеччыны, якія ў ходзе Алімпіяды ў Рыа з дазволу лекараў WADA прымалі забароненыя прэпараты ў тэрапеўтычных мэтах.
Fancy Bear пачалі выкладваць дакументы WADA 14 верасня. У першых двух публікацый хакеры выклалі дакументы, якія пацвярджаюць прыём забароненых прэпаратаў атлетамі з ЗША і Расіі.
Супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў і WADA ўсклалі адказнасць за ўзлом на хакераў, звязаных з Расіяй. Хоць у Крамлі гэтыя абвінавачванні і абвяргаюць, кіраўнік МАК Томас Бах заклікаў Расію спыніць хакерскія атакі на антыдопінгавае агенцтва.
Паводле belsat.eu