Праваахоўнікі канфіскавалі найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю наркотыкаў
У Беларусі канфіскавалі самую буйную партыю гераіну за ўсю гісторыю суверэннай краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-навіны» са спасылкай на прэс-службу МУС.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС спынілі дзейнасць арганізаванай групы, якая пастаўляла гераін з Афганістана ў краіны ЕС. А тэрыторыя нашай краіны выкарыстоўвалася як перавалачны пункт.
Замежнікі былі затрыманыя ў Мінску. Яны арандавалі склад для захоўвання наркотыкаў. У тайніку гэтага памяшкання выявілі і канфіскавалі самую буйную партыю гераіну за ўсю гісторыю Беларусі.
Падрабязнасці гучнага затрымання будуць агучаны ў панядзелак, 23 снежня, у ходзе брыфінгу, які пройдзе ў МУС.