Саюз палякаў у Беларусі рыхтуецца да ўзмоцненага ціску
Саюз палякаў у Беларусі рыхтуецца да ўзмоцненага ціску. На мінулым тыдні ўлады Беларусі выдалілі траіх польскіх дыпламатаў і затрымалі дваіх прадстаўнікоў «Польскай школы» у Брэсце.
Старшыня непрызнаванага СПБ Анжаліка Борыс кажа, што ў такой сітуацыі саюз аказаўся не ўпершыню. Актыўны пераслед працягваецца з 2005 года:
— Улады ваююць з грамадствам унутры краіны, а для гэтага патрэбныя ворагі з Захаду. З Усходу ворагаў няма, там сябры, ідзе татальная русіфікацыя. Мы ведаем, дзе жывём. Як грамадзяне Беларусі мы разумеем, што можа быць мацнейшы ўдар… Кожны дзень прыносіць новую інфармацыю, арышты, суды, – кажа Анжаліка Борыс і дадае, што нічога добрага ў бліжэйшай перспектыве яны не чакаюць.
Яна дадала, што бліжэйшым часам плануецца з’езд Саюза палякаў у Беларусі.
racyja.com