Сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэкламнае агенцтва Sette і затрымалі ўсіх, хто там быў (абноўлена)
Інфармацыю пацвердзілі крыніцы «Нашай Нівы». Паведамляецца, што затрымалі траіх супрацоўніц, якія на той момант знаходзіліся ў офісе.
Пакуль што вядома па сітуацыі наступнае:
затрымалі траіх супрацоўніц, пакуль яны не на волі;
дакладная прычына прыходу сілавікоў невядомая. Па чутках, гэта звязана з адной буйной кампаніяй, якая супрацоўнічала з рэкламным агенцтвам.
Sette вядомае сваёй супрацоўніцтвам з такімі брэндамі, як А1, «Аліварыя», «Славкалий», А-100 і іншымі.
Кіраўнік кампаніі Ігар Кольчанка (да 2012 года — журналіст дзяржаўнай газеты «СБ. Бееларусь сегодня») цяпер знаходзіцца за мяжой.
UPD. Пазней затрыманых супрацоўніц вызвалілі.