Следчы камітэт прыпыніў праверку гібелі Тарайкоўскага, крымінальнай справы па факце смерці няма

Алена Герман, удава загіблага падчас разгону пратэстаў 10 жніўня ў Мінску Аляксандра Тарайкоўскага паведаміла Свабодзе, што ўпраўленнем Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Мінску прыпыненая праверка па справе смерці Аляксандра Тарайкоўскага.

bde2cc00_8360_45fa_b93f_a0b70330424b_w1023_r1_s.jpg

Алена даведалася пра гэта ад адваката. Расследаванне прыпыненае на максімальны тэрмін — 3 месяцы.
«Гэта было прадказальна, я была ўпэўненая, што крымінальную справу не завядуць. Але гэта не канчатковая адмова, што ж, пачакаем яшчэ тры месяцы, будзем падаваць новыя хадайніцтвы, каб крымінальная справа была заведзеная»,— сказала Алена Герман.
Следчы камітэт 11 жніўня пачаў праверку па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага і ў яе межах прызначыў судова-медычную экспертызу. Паводле заканадаўства, яна можа трываць цягам трох месяцаў.
Агенцтва Associated Press апублікавала відэазапіс, зроблены 10 жніўня 2020 года. На ім знятая смерць падчас пратэсту чалавека, якога пазналі як Аляксандра Тарайкоўскага.



На запісе відаць, як ён падае і потым ляжыць без руху, а спецназаўцы ідуць проста на яго. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа няма.
Паводле афіцыйнай версіі, Аляксандр Тарайкоўскі загінуў пасьля таго, як у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.