Супраць блогера Балкунца завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Генеральная пракуратура 26 сакавіка распачала крымінальную справу па ч.1 арт. 368 КК у дачыненні да Дзмітрыя Балкунца за публічную абразу кіраўніка Беларусі ў інтэрнэце.

bolkunec_2.jpg


Дзмітрый Балкунец — расійскі блогер беларускага паходжання, называе сябе беларускім палітолагам, вядзе YouTube-канал, на які падпісана больш за 34 тысячы чалавек.
Сярод інтарэсаў Балкунца — еўразійская інтэграцыя, расійска-беларускія адносіны, энергетыка, знешнегандлёвая палітыка.
Аўтар матэрыялаў, прысвечаных беларускай тэматыцы, у розных СМІ, у тым ліку «Газета.ру», «Свободная пресса», «Forbes», «Эхо Москвы»; удзельнік палітычных ток-шоу.
Вучыўся ў Беларусі, Літве і Расіі.