Супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка пачатая крымінальная справа.
Супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца брэсцкага незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка — пачатая крымінальная справа. Павел затрыманы на 72 гадзіны.
«Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус.
Падрабязнасцей і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер
затрыманы», — распавяла «Еўрарадыё» галоўная рэдактарка «Бінокля» Ксенія Пятровіч.
26 студзеня да «Бінокля» прыйшлі супрацоўнікі ДФР.
Былі праведзеныя «агляды» ў межах праверкі. Па выніках былі
канфіскаваныя дакументы, пячаткі, кампутары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На
падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення
крымінальнай справы. Ну і вось, вырашылі, што ёсць.
Сайт і тг-канал «Бінокля» не абнаўляюцца з канца
студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.