Што падаражэла ў Беларусі з 1 ліпеня
Пачатак ліпеня адзначыўся чарговым ростам цэнаў і тарыфаў.

Гэтак, за пачак цыгарэтаў ад сёння трэба будзе аддаць ад 3 да 10 капеек больш.
Змены чакаюць і грамадзянаў, якія набылі аўтамабіль па-за межамі Мытнага звязу. Пры пастаноўцы машыны на ўлік цяпер будуць патрабаваць пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку. Атрымаць яго можна толькі ў трох цэнтрах. Кошт працэдуры – 350 рублёў. Час – да 5 дзён.
Ад сёння і да канца канікулаў шкаляры павінныя плаціць за праезд. Бясплатна скарыстацца грамадскім транспартам па-ранейшаму могуць толькі навучэнцы ў Менску.
Зрэшты, ёсць і добрыя навіны. Урад Беларусі падвышае экспартныя мыты на нафтапрадукты. Атрыманыя грошы маюць пайсці на пакрыццё вонкавых запазычанасцяў краіны. Таксама тарыфы на электраэнергію для прамысловых і прыраўняных да іх спажыўцоў змяншаюцца – больш чым на 2 %. А ўжо з 2 ліпеня амбасада Літвы пачынае выдаваць візы без камерцыйных пасярэднікаў, што мае панізіць іх цану для атрымальніка.
Паводле belsat.eu