Тэрмінова: ля Курапатаў знесены намёты. Адбываецца бойка (абноўлена)
Паміж удельнікамі пратэсту супраць будаўніцтва бізнес-цэнтру побач з месцамі расстрэлу і рабочымі пачалася бойка. Міліцыя і супрацоўнікі ў цывільным бяздзейнічаюць. Пакуль затраманых няма, але сітуацыя напаляецца.
Падтрымаць пратэстоўцаў прыехалі Юрый Меляшкевіч, Зміцер Дашкевіч і Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец..
"Пакуль мы тут стаiм, яны нiчога не пабудуюць!" — кажа Зміцер Дашкевіч. Але відаць у будаўнікоў іншыя планы. Яны знеслі намёты і спрабуюць усталяваць сталёвую агароджу. Актывісты аказваюць супраціў. Завязалася бойка.
Тым часам да месца пачалі збірацца мясцовыя жыхары, які не збіраюцца мірыцца, што побач з іх дамамі і на Дароге смерці збіраюцца будуваць чарговы бізнес-цэнтр.
Вдавочна па выкліку, прыехала міліцэйская машына, але з яе ніхто не выйшаў, машына развярнулася і з'ехала. Але паўсюль шмат людзей ў цывільным, якія здымаюць усё на камеры і не ўмешваюцца ў разборкі.
17.50. Усё ж людзі знеслі агарожду. Пакуль затрыманых няма.
На месца прыязджала міліцыя. Праваахоўнікі склалі пратаколы, прычым толькі на актывістаў пратэсту. І з'ехалі.
18.50. Да месца партэсту падыходзіць усё больш мясцовых жыхароў. Міліцыя праводзіць аптынне рабочых, па меркаванні актывістаў, магчыма для таго, каб распачаць крымінальны пераслед праціўнікаў будаўніцтва. Аднаму з актывістаў пашкодзілі руку.
Заўтра а 12.00 на Сядзібе БНФ адбудзецца адмысловае пасяджэнне Камітэту па выратаванні Курапат. У ім прымуць удзел прадстаўнікі ПБНФ, БХД і Руху За Свабоду.