ТЭРМІНОВА! Людзі, патрэбна ваша добрае сэрца!
У Мінску на Гурскага няма свабодных вальераў. Пакоі забітыя шчанюкамі. Сабак вязуць штодня. Шмат каго чакае эўтаназія.
Ідыёты падкідваюць шчанюкоў прама да плота. На бягучы момант ставіць сабак больш няма куды. Больш за сотню сабак чакаюць вырашэння свайго лёсу. І цяпер менавіта той момант, калі забраць з Гурскага аднаго раўназначна выратаванню двух. Яго і таго, чыё месца вызваліцца.
Гэта жахліва. Кожны дзень адлоў прывозіць новых сабак. Штодня людзі выкідаюць на вуліцу сваіх гадаванцаў. Кідаюць у лесе шчанюкоў. Топяць. Закапваюць жыўцом. Больш “жаласлівыя” прыносяць на Гурскага, 42. І ніхто не задумваецца пра тое, што жывёлінкі там вельмі часта пачынаюць хварэць, а хворых лячыць няма каму. Яны першыя ў чарзе на ўсыпленне. На забойства. Толькі ўжо, канечне, не рукамі тых, хто іх прынёс.
А яшчэ ў чарзе на смерць тыя, хто даўно сядзіць у паўзгрызеных будках на бетоннай падлозе. За кратамі. У мароз і спёку. І тыя, каму выпала “шчасце” стаць старымі і непатрэбнымі гаспадарам. Іх прывезлі на Гурскага і здалі тыя, каго яны любілі больш за жыццё. Гэты іх, старых, хворых, непрываблівых ці нелюбімых забіваюць у першую чаргу. Каб вызваліць месца наступным. Тым, каму не пашчасціла нарадзіцца любімымі і чаканымі.
Людзі, мілыя, азірніцеся! Хто як не вы зараз можаце дапамагчы гэтым няшчасным? Ім не трэба шмат: міска ежы, цёплая посцілка і любімы гаспадар. Узамен вы атрымаеце столькі любові і шчасця, якіх хопіць, каб перажыць сённяшнія цяжкія часы.
Прыходзьце, выбірайце. Ратуйце.
Калі вы хацелі кагосьці выратаваць і сумняваліся, то вось ён — момант, калі сумнявацца ўжо нельга.
На фота першыя прэтэндэнты на эўтаназію... Яна ў нас праводзіцца вельмі негуманна. Агонія ўдушша, што можа быць страшней?!
Кандыдаты на ўсыпленне:
1. Матуля. Выкарміла шчанюкоў. Малых разабралі, мамулю перавялі назад у вальер. Дзікуша, трэба сацыялізаваць. Стаіць больш года.
2. Вудзі, двойчы здалі. Са слоў тых, хто здаў — кусаецца. Непрадказальны.
3. Кабель. Кусаецца. Чапаць сябе не дае.
4. Кабель. Забіралі з пад'езда. Кажуць, кідаўся на людзей.
5. Кабель. Адмова з кватэры, кажуць, кідаўся на гаспадароў. На «Фауне», гэтак жа, дабрынёй не вызначыўся.
6. Кабель. Стаіць больш года. Баязлівец і дзікуша, ад страху шпурляе на ўсё, што рухаецца.
Іх заб'юць першымі. Але можа якраз вас яны і чакаюць. І з вамі раскрыюцца ўсёй сваёй сабачай душой. Спяшаецеся выратаваць!
Адрас: Мінск, вул. Гурскага, 42, 1-шы паверх, «Фауна горада». Рэжым працы: штодня з 9.00 да 19.00, абед з 13.00 да 14.00.
Пры сабе мець пашпарт, ланцужок, аброжак.