Траіх музыкантаў з Irdorath асудзілі на паўтара года калоніі

Музыканты Пятро Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп з гурта Irdorath асуджаныя на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе by_culture.

irdorath_3.jpg

Менавіта такі тэрмін пакарання для ўсіх і запрасіў пракурор.
Іх затрымалі разам з сябрамі 2 жніўня, абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 кк), за выкананне музыкі і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га. Два тыдні таму іншыя фігуранты гэтай справы Надзея і Уладзімір Калачы, лідары Irdorath, былі асуджаныя на 2 гады калоніі.