У Андрэя Прыстаўкі, вядомага БЧБ-прычоскай, забралі тэхніку, але сам ён на волі
Праваабаронцам стала вядома, што днямі дапытвалі і затрымлівалі брэсцкага актывіста Андрэя Прыстаўку.

Днямі ў межах арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) затрымлівалі брэсцкага актывіста, вядомага БЧБ-прычоскай, Андрэя Прыстаўку.
У яго забралі тэхніку, дапыталі наконт удзелу ў чатах і вызвалілі. Ён застаецца ў статусах сведкі і падазраванага па невядомай "тэрарыстычнай справе".