У Беларусі — 1699 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістравана 1699 выпадкаў каронавірусу. Агульная колькасць пацыентаў з пацверджаным дыягназам з пачатку пандэміі складае 955600, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Выпісаныя за дзень 476 чалавек. Усяго ачунялымі лічацца 952 346 чалавек, перадае REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 11 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць памерлых у афіцыйнай статыстыцы складае 6759.
У краіне зрабілі 12 775 372 тэсты, у тым ліку 17 191 за суткі.