У Беларусі 656 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 656 выпадкаў COVID-19 за суткі. Усяго ў краіне з пачатку пандэміі ўжо зарэгістравана 978 773 выпадкаў.
Выпісаныя за дзень 204 пацыенты. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых складае 970 990 чалавек.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных даных, памерлі 6 936 пацыентаў з каронавірусам. За суткі памерлі 5 чалавек.
У краіне зрабілі 13 123 162 тэсты, у тым ліку 12 535 за суткі.