У Беларусі — яшчэ адзін медаль на Паралімпіядзе

У Беларусі яшчэ адзін медаль на Паралімпіядзе ў Токіо. На гэты раз срэбра краіне прынёс плывец Ягор Шчалканаў, пішуць naviny.by.

55_7_1.jpg

Плывец з Брэста Ягор Шчалканаў (катэгорыя S9) пераадолеў 100 метраў на спіне за 1: 01.96 і заняў другое месца, паведамляе Мінспорту.
У скарбонцы беларусаў ужо шэсць узнагарод: чатыры залатыя (плывец Ігар Бокій), срэбра (плывец Ягор Шчалканаў), бронза (кідальніца дзіды Лізавета Пятрэнка).
Гульні закрыюцца 5 верасня.