У Беларусі з 1 студзеня вырастуць цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію

Урад Беларусі ўстанавіў цэны на газ і тарыфы на электрычную і цеплавую энергію, паведаміла прэс-служба Саўміна.

rygor_kastusyou_za_nekatoryya_pa_660x440.jpg

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна N933.
Згодна з дакументам, у прыватнасці, ўстаноўлена цана на газ, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў яна складзе ў ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня па 31 мая ўключна — Br0,1205 (на 5,4% больш цяпер дзеючага тарыфу) за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — Br0,1271 на 6 , 8% больш). У летні перыяд газ будзе каштаваць Br0,4213 (на 2,4% больш) за кубаметр. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў кошт складзе Br0,4213 (на 2,4% больш) за кубаметр газу незалежна ад сезону.
Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), кошт складзе Br3,37 (на 2,4% больш) з аднаго жыхара ў месяц. Цана на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе Br9,69 (на 2,4% больш) з аднаго жыхара. У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць Br5,48 (таксама на 2,4% больш) для аднаго жыхара ў месяц.
У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая прыйдзецца плаціць Br0,5320 (на 9,2% больш) за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання у месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,5936 (на 11,6% больш). У летні перыяд ўстаноўлены наступныя кошты: з 1 студзеня па 31 мая — Br0,1995 (рост на 9,2%), з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,2226 (на 11,6% больш).
Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць: з 1 студзеня па 31 мая - Br1,9563 (на 8,7% больш), з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br2,1628 (на 10,9% больш). У летні перыяд цана будзе Br1,1409. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 куб. м таксама будзе каштаваць Br1,1409 (на 4% больш).
Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе Br0,81 (на 4% больш). Такім чынам, такі балон будзе каштаваць Br17.
Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты, складзе Br0,1616 за 1 кВт.гадз Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — Br0,1131 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — Br0,3232.
Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,1109 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак — Br0,2059.
Што тычыцца тарыфаў на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, то яны складуць: за 1 Гкал цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння — Br92,25; за 1 куб. метр прыроднага газу, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу — Br0,4421.
За 1 куб. метр прыроднага газу, які выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка, тарыф складзе Br3,54 з аднаго жыхара ў месяц, Br10,17 — пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, Br5,75 — пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка.
За 1 кВт ч электраэнергіі аднаставачны тарыф складзе Br0,2090, дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах падчас мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — Br0,1463, максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — Br0,4180.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.
Паводле interfax.by