У Беларусі значна вырас кошт платнай адукацыі. Улады ўвялі мараторыі на павышэнне цэн

МАРГ увёў мараторыі на павышэнне цэнаў на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі.

_03_bgu_abiturienty_studenty_20180614_zam_tutby_phsl.jpg

МАРГ увяло мараторый на павышэнне коштаў на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі. Пра гэта паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч пасля нарады ў кіраўніка краіны па сітуацыі на спажывецкім рынку, перадае тэлеканал АНТ у сваім телеграм-канале. Па выніках чэрвеня будзе прынята рашэнне аб яго працягласці, удакладніў міністр.

У красавіку гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 5,4%. Максімальныя тэмпы прыросту рэгулюемых цэн і тарыфаў (на тыя пазіцыі, кошты на якія рэгулюе дзяржава) у гадавым вымярэнні зафіксавалі як раз на паслугі вышэйшай адукацыі (+ 18,5%), паслугі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (+ 14,5%).

Паводле tut.by