У Брэсце затрымалі Дзмітрыя Шчурко, які адбывае «хатнюю хімію» за крадзёж міліцэйскай рацыі

Супраць хлопца завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Дзмітрыя Шчурко затрымалі 9 лістапада, паведамляе «Берасцейская Вясна».

6ec10000_0aff_0242_2adc_08d9a6a998a9_w1023_r1_s.jpg

Мінулы раз яго затрымлівалі 10 верасня. Перад гэтым правялі пяты па ліку ператрус, у пастанове на які быў пазначаны артыкул 290 Крымінальнага кодэксу — «Пагроза ўчынення акту тэрарызму». Але на судзе 13 верасня яго аштрафавалі на 580 рублёў за перапост з «экстрэмісцкага каналу».

30 чэрвеня яго прэвентыўна затрымалі перад Днём Рэспублікі, запісаўшы ў пратакол артыкул крымінальнага кодэксу «Паклёп».

У снежні 2020 года Дзмітрыя Шчурко асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за крадзёж рацыі падчас пратэстаў у Брэсце.