У Гарадку абваліўся пешаходны мост праз рэчку

Сёння раніцай у Гарадку абваліўся пешаходны мост праз раку Гаражанку.

haradok_1404_2.jpg

14 красавіка ў 7:15 раніцы гарадоцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што абваліўся пешаходны мост праз раку Гаражанку, піша прэс-служба МНС. Ён знаходзіцца паміж вуліцамі Карла Маркса і Юбілейнай.
На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што абвалілася адна з чатырох пліт пешаходнага моста. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Дарэчы, мост быў пабудаваны ў 1963 годзе.
Ратавальнікі адзначаюць, што перабрацца праз раку жыхары Гарадка могуць па аўтамабільным мосце, які ёсць непадалёк.
Паводле Еўрарадыё