У якіх краінах ужо выявілі мутаваны каранавірус

Новы варыянт каранавірусу быў выяўлены ў Швецыі ў падарожніка з Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.

36dab950_8412_4053_8f58_f651ca112052_w1597_n_r1_st.jpg

Прэс-сакратар шведскага агенцтва аховы здароўя Сара Байфарс заявіла, што падарожнік, які прыехаў з Вялікабрытаніі на Каляды, знаходзіцца ў ізаляцыі, і да гэтага часу ня выяўлена новых пазітыўных тэстаў.
Лічыцца, што новы варыянт вірусу больш заразны, чым ранейшы.
Раней у гэтым месяцы Швецыя ўвяла абмежаванні на паездкі для пасажыраў з Вялікабрытаніі на фоне занепакоенасці новым відам. Падобныя меры былі прыняты шэрагам іншых краін ЕС і ва ўсім свеце.
У Францыі і Гішпаніі ў суботу былі зарэгістраваныя першыя выпадкі мутаванай каранавіруснай інфекцыі. Выпадак заражэння новым штамам быў таксама зарэгістраваны ў Нямеччыне ў жанчыны, якая прыляцела самалётам з Лондану, і ў Ліване, таксама ў пасажыра лонданскага рэйсу. За апошнія дні пра выяўленне гэтага штаму паведамлялі таксама Данія, Нідэрланды, Італія і яшчэ некалькі дзяржаваў па-за межамі Еўропы – напрыклад, Аўстраліі, Японіі.
svabod1.azureedge.net