У Літве пачалі расследаванне супраць беларуса, які нагаварыў лішняга ў ютубе

Беларус, які працуе ў Літве, у якога ёсць сталы від на жыхарства, сваімі каментарамі пра Літву і літоўцаў выклікаў буру абурэнняў. Ён заявіў, што з прынцыпу не вучыць літоўскую, яму не падабаецца ні Літва, ні яе ўлада, ні законы, ні кошты. Аднак пасля таго як гэтае відэа з канала Youtube Mylimiausia Lietuva набыло шырокую агалоску, яно знікла, піша Delfi.

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Навошта мне літоўская? Я літоўскую мову наогул не паважаю. У мяне ёсць від на жыхарства, але мова мне не патрэбная», — сказаў у відэа малады чалавек, які пражывае ў Літве з 2019 года. Інтэрв'ю з беларусам запісала Юлія з Казахстана, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Алітусе. Яна не толькі робіць рэпартажы і агляды, але і запісвае інтэрв'ю з рознымі жыхарамі Расіі, у якіх пытаецца, што яны думаюць пра Літву. У сваіх відэа яна ўвесь час акцэнтуе неабходнасць вывучэння мовы і знаёмства з культурай Літвы.

На адным відэа яна запісала сваю гутарку з беларусам, які жыве ў Літве. Гэтае гэтае інтэрв'ю здзівіла і саму Юлію. Палітыкаў беларус называў «дурачкамі» казаў, што кошты ў Літве «космас», ён скардзіўся, што тут няма дзе адпачыць.

Мігрант скардзіўся таксама, што мясцовыя хоць і разумеюць па-руску, але ўсё ж гавораць з ім на літоўскай. Малады чалавек акцэнтаваў, што вітаецца з усім па-руску, ён лічыць, што людзі павінны зразумець, што ён не мясцовы. Ён таксама заяўляў, што не паважае літоўцаў.


Глядзіце таксама

1 сакавіка відэа, якое набрала 40 000 праглядаў, было выдаленае. Юлія патлумачыла, што ёй давялося гэта зрабіць, інакш відэа выдаліў бы сам Youtube.

Яна падзялілася лістом, які напісаў беларус. «Добры дзень. На вашым канале вы падзяліліся відэа з маім удзелам. Я-той малады чалавек, з якім вы нядаўна размаўлялі. Я нагаварыў шмат непатрэбнага аб вашых мове і культуры. Хачу прынесці прабачэнні і папрасіць выдаліць відэа. У мяне цяпер пачаліся праблемы. Выдаліце відэа ці я буду вымушаны звярнуцца са скаргай да кіраўніцтва Youtube», — пісаў беларус.

Юлія прыбрала відэа, не чакаючы санкцый Youtube.

«Пакуль відэа было, думаю, мае гледачы пераслалі яго розным ведамствам, магчыма, і Дэпартаменту міграцыі. Прызнаюся шчыра, я не чакала, што гэта відэа будуць абмяркоўваць у навінах», — сказала блогер, заўважыўшы, што зместам сваіх матэрыялаў яна нікога не хоча абразіць ці пакрыўдзіць.

Відавочна, праблемы беларуса звязаныя з расследаваннем Дэпартамента міграцыі. 29 лютага прадстаўнік ДМ Рокас Пукінскас сказаў, што ў дачыненні да гэтага чалавека распачатае расследаванне.