У Літве за панядзелак затрымалі тры групы нелегалаў з Беларусі
У панядзелак, 7 чэрвеня, літоўскія памежнікі затрымалі тры групы нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі ў Літву з Беларусі.
Восем чалавек былі затрыманыя ў Ігналінскім раёне каля беларускай
мяжы. Яны прад'явілі іракскія пашпарты без шэнгенскіх віз і папрасілі прытулку.
Шасцёра іракцаў без дакументаў былі затрыманыя ў
Шальчынінкайскім раёне, чацвёра шрыланкійцаў без дакументаў — у Швенчанскім,
паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Літва адзначае ўсплёск нелегальнай міграцыі з боку Беларусі.
З пачатку года было затрымана больш за 290 парушальнікаў. Ахова мяжы з
Беларуссю ўзмоцненая, абмяркоўваецца ўстаноўка дадатковага абсталявання.
Паводле reform.by.