У Мінску на дрэвах з’явіліся грэйпфруты
Раніца 29 лютага здзівіла жыхароў мінскага мікрараёна Грушаўка. У мясцовым скверы на дрэвах былі развешаныя... грэйпфруты.


Такім чынам была ўпрыгожана, ператварыўшыся ў аранжавую алею, дарога мясцовых жыхароў да метро. Цытрусавыя былі размаляваныя ўсмешкамі. Перформанс зладзіў інстаблогер @50shadesofgrey.fruit.
Нагадаем, нядаўна Грушаўскаму скверу пагражала высечка, але жыхары сваімі пратэстамі адстаялі яго.