У Мінску прайшла акцыя з нацыянальнымі сцягамі (абноўлена)
На плошчы Незалежнасці прайшла акцыя Свята Незалежнасці, якую арганізаваў «Малады Фронт».
![akc4.jpg akc4.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каля 30 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі ўтварылі ланцуг, які расцягнуўся ад плошчы да вуліцы Валадарскага, паведамляе Радыё Свабода. Актывісты раздалі мінакам каля 400 бел-чырвона-белых стужак. Міліцыянты пільна сачылі за акцыяй, здымалі ўдзельнікаў і амаль на ўсіх склалі пратаколы. Затрыманняў не было.
![akc2.jpg akc2.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![akc11.jpg akc11.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![akc8.jpg akc8.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод удзельнікаў былі Зміцер Дашкевіч, Павел Вінаградаў, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў, Павал Пракаповіч.
![akc.jpg akc.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![akc7.jpg akc7.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![akc9.jpg akc9.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сустаршыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч ацаніў акцыю станоўча, сказаў, што і тыя, хто прыйшоў падтрымаць Дзень Незалежнасьці, і тыя, хто праходзіў міма, засведчылі, што беларусы падтрымліваюць незалежнасць Беларусі і бел-чырвона-белы сцяг.
![akc12.jpg akc12.jpg](/img/v1/userfiles/images/akc12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Партал Naviny.by паведамляе, што яшчэ да пачатку акцыі супрацоўнікі міліцыі ў форме пачалі складаць у дачыненні да актывістаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні і працягвалі гэта рабіць на працягу гадзіны. У адказ прадстаўнікі «МФ» заяўлялі, што не разумеюць рускай мовы і прасілі звяртацца да іх па-беларускі.