Атрад «Пагоня» запрашае на «Бандэрштат» (відэа)
Байцы Атрада «Пагоня» запрашаюць беларусаў на фестываль украінскага духу «Бандэрштат».
Фэст з 5 па 7 жніўня ў дзесяты раз пройде ва ўкраінскім горадзе Луцк.
Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі.
У якасці хэдлайнера на фэсце выступіць беларускі гурт Brutto. Акрамя таго, у межах фестывалю, адбудзецца гутарка з лідэрам «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам. Таксама ў гутарках прымуць удзел лідэр палка «Азоў» Андрэй Білецкі, міністр культуры Украіны Яўген Недышчук, Народны дэпутат Надзея Саўчанка, старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў ды іншыя.
Прыедуць на фестываль і байцы Атрада «Пагоня».
Акрамя Brutto, хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты Тартак, Антитіла, O.Torvald, Роллікс, Брати Гадюкіни.
Да ўдзелу ў фестивалі запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ужо выступалі Таварыш Маўзэр, Vinsent, Сцяна, Akute, Terrakod і Brutto.
Акрамя трох музычных сцэн, удзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно, спартыўная праграма, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.
Паводле інфармацыі з прэс-рэліза