У Бабруйску збіраюць подпісы, каб зрабіць 27 ліпеня нацыянальным святам
Правацэнтрысцкія сілы Бабруйска 27 ліпеня пачалі збор подпісаў за тое, каб зрабіць Дзень абвяшчэння дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі нацыянальным святам.
Збор подпісаў праходзіць на вуліцах горад пад бел-чырвона-белымі сцягамі. У зборы подпісаў 27 ліпеня ўдзельнічаў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і мясцовыя лідары хрысціянскія дэмакратаў Таісія Кабанчук, Аляксандра Сьянава, Арсень Чыгір, а таксама сябры АГП.
«Людзі ахвотна ставяць подпісы. Мы віншуем іх са святам. Незалежнасць Беларусі — гэта каштоўнасць, якая, на жаль, зневажаецца беларускімі ўладамі і ігнаруецца Аляксандрам Лукашэнкам. Адзіным гарантам незалежнасці з’яўляецца беларускі народ. Чыноўнікі жа, у тым ліку і прэзідэнтам, такім гарантам не з’яўляюцца і часта робяць наадварот. І адмова ад святкавання 27 ліпеня – яскравы таму прыклад. Улады зрабілі ўсё, каб Дэкларацыя была забытая, гісторыя перапісаная, але час усё паставіць на сваё месца. І будзе жыць незалежная Беларусь без Лукашэнкі», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем, што а 18:00 пікет ў гадавіну Дэкларацыі пачнецца ў Менску ля ГУМа.
Паводле bchd.info