У Мінску з'явіцца другі «крызісны пакой»

Сацыяльная служба адкрые ў горадзе другі часовы прытулак для пацярпелых ад гвалту, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.



vetkovski_raion_kris_komn_22_e1537855366216.jpg


«Крызісны пакой» размесціцца ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Кожнаму, хто звернецца, не толькі дадуць дах над галавой, але і акажуць псіхалагічную, юрыдычную, сацыяльную і іншую дапамогу.
Пяць гадоў таму аналагічны часовы прытулак для ахвяраў сямейнага гвалту і людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пачаў працу ў Ленінскім раёне. За 9 месяцаў 2018-га года яго паслугамі скарысталіся 59 чалавек, з іх 34 жанчыны, 5 мужчын і 20 непаўналетніх. 16 з тых, хто звярнуўся — людзі пенсійнага ўзросту.
У Мінскім гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей дзейнічае кругласутачная крызісная інфармацыйная лінія. Яе спецыялісты аказваюць псіхалагічную падтрымку тым, каго прыгнятаюць блізкія, і раяць, як быць далей.
У цэнтры паспяхова функцыянуе карэкцыйная праграма, заснаваная на «Нацыянальнай мадэлі комплекснай работы з мужчынамі-агрэсарамі». За 9 месяцаў мінулага года індывідуальная праца праведзена з 146 схільнымі да хатняга гвалту мужчынамі. Адбыліся 29 групавых заняткаў.
У Мінскім гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей сфармаваны і штодня абнаўляецца банк дадзеных аб выпадках сямейна-бытавых канфліктаў. За 9 месяцаў 2018 года іх зарэгістравалі 5 363. Гэта на 7,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2017-га года.