У Мінску жанчынам забаранілі праводзіць марш супраць хатняга гвалту
Пра гэта паведаміла журналістка Аляксандра Савініч ў Facebook.

Дэманстрацыю арганізоўвала ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка», якая ўзнікла ў мінулым годзе — пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў Канцэпцыю закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. «Наша задача — зрабіць дыскусію пра закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту адкрытай, а жыццё ў Беларусі камфортней і бяспечней для кожнага і кожнай з нас», — расказваюць пра сябе прадстаўнікі групы.
Ідэя правесці марш у цэнтры Менску ўзнікла крыху менш за год таму, а 13 верасня рабяты з «Маршыруй, дзетка» падалі заяву ў Менгарвыканкам на ўзгадненне. «Калі ўсё будзе добра, у сярэдзіне кастрычніка мы разам з вамі зможам выказаць сваё меркаванне аб праблеме хатняга гвалту і жаночай позве ў нашай краіне на вуліцах горада», — казалі актывісты.
Зараз стала вядома, што дэманстрацыю забаранілі. Чыноўнікі палічылі, што зварот не адпавядае некалькім пунктах закона аб масавых мерапрыемствах. Удзельнікі групы пішуць: «Лістоў у нас яшчэ няма на руках, мы не можам паведаміць падрабязнасці, але на працягу некалькіх дзён усе даведаемся». Са слоў Аляксандры Савініч, актывісты думаюць, што рабіць далей.
Паводле kyky.org