У некалькіх раёнах Беларусі моцна вырасла смяротнасць
Як мінімум у некалькіх раёнах Беларусі ў 2020-м смяротнасць заўважна вырасла. «Еўрарадыё» знайшло звесткі загсаў па Расонскім, Валожынскім і Мастоўскім раёнах.

У Расонскім раёне ў 2020-м памерла 235 чалавек (у 2019-м —
193). Рост — амаль 22%;
У Мастоўскім раёне за год памерла 665 чалавек (годам раней
— 533). Рост — амаль 25%;
У Валожынскім раёне памерлі 704 чалавекі (у 2019-м — 646).
Рост — 9%. Гучыць больш-менш, але ў некаторых сельсаветах пры гэтым смяротнасць
вырасла на 50%.
Яшчэ на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя пра Мінскі раён,
дзе памерла на 17% больш, чым звычайна.