У Расіі на запыт беларускіх уладаў затрымалі Андрэя Прылуцкага

На радзіме яму пагражае крымінальны пераслед.

688676078.jpeg

У Расіі на запыт беларускіх уладаў затрымалі ўдзельніка страйкавага камітэту «Беларуськалію» Андрэя Прылуцкага. Мінск патрабуе экстрадаваць яго, на радзіме яму пагражае крымінальны пераслед.
У лістападзе яго пачалі выклікаць на допыты па справе аб гвалце да двух міліцыянтаў 9 жніўня. «Адзін з кіроўных работнікаў гараддзелу ўнутраных спраў Салігорску і ўчастковы інспектар, які, паводле Прылуцкага, зʼяўляецца пацярпелым як мінімум у 20 аналагічных крымінальных справах па 364-м артыкуле», – падкрэслівае адвакат актывіста.
У снежні Прылуцкі зʼехаў у Расію. 29 снежня яго затрымалі ў пецярбургскім аэрапорце «Пулкава» і змясцілі ў следчы ізалятар; 30 снежня суд задаволіў хадайніцтва аб арышце да 6 лютага ў рамках працэдуры экстрадыцыі.