У турме ў Жодзіна цяпер працуе інтэрнэт-крама. Сваякі могуць рабіць там замовы вязням

У жодзінскай турме №8 пачала працаваць інтэрнэт-крама.

turma_zodzina.jpg

Цяпер у жодзінскай турме №8 можна рабіць анлайн-заказ для вязняў у мясцовай краме, паведамляюць праваабарнцы.

Там сваякі вязняў могуць набыць для перадачы прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі.

Каб зрабіць заказ трэба зарэгістравацца ў сістэме, а ў працоўны час крамы (з 8:00 да 15:00) падаць электронную заяву. Яе трэба будзе адпраўляць перад кожным заказам.

Пасля разгляду заявы, у сістэме адкрываецца кошык для заказаў. На сайце крамы сказана, што ён будзе перададзены вязню «ў кароткі тэрмін», але на практыцы сваякоў — могуць нават і ў дзень заказу.

Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.

Калі ласка, не трэба замаўляць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе — 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты — ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.