У Акцябрскім раёне па дадзеных ЦВК за Караткевіч прагаласавалі 94 чалавекі, а па пратаколу толькі на адным участку — больш за 200 (дакументы)
Чарговыя разыходжанні пратаколаў з дадзенымі ЦВК зафіксаваны ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці.
0,88 % — столькі па афіцыйных дадзеных ЦВК атрымала галасоў выбаршчыкаў Таццяна Караткевіч у Акцябрскім раёне. У лічбах гэта — 94 бюлетэні са ўсяго раёну. За
«галоўнага» кандыдата тут аддалі больш за 10 тысяч галасоў. І ён рашуча перамог, атрымаўшы больш за 97%.
Назіральнікам на ўчастку №2 Акцябрскага працаваў Андрэй Павук. Па пратаколу, які сфатаграфаваў назіральнік, толькі на ўчастку №2 за Караткевіч прагаласавалі больш за 200 чалавек
(фота).
Па словах Андрэя Павука, датэрмінова на ўчастку №2 прагаласавалі 511 жыхароў райцэнтру, па месцы жыхарства — 42 чалавекі, і ў асноўны дзень 509 выбаршчыкаў.
«Пасля падліку бюлетэняў было заўважана, што па выніках датэрміновага галасавання за Лукашэнку было 76%. Па выніках галасавання па месцу жыхарства за яго ж прагаласавалі 74%, а ў асноўны
дзень — толькі 58%. Але вынік такі — 97%», — пракаментаваў дзіўную арыфметыку назіральнік.
Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна"