ЦВК зменшыў колькасць галасоў за Лукашэнку і павялічыў за Караткевіч. На 0,02%

Цэнтрвыбаркам Беларусі абнавіў папярэднія дадзеныя аб выніках галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на афіцыйным сайце ЦВК у чацвер.



vybory_rb_tumby.jpg

Згодна з абноўленымі дадзенымі, за Лукашэнку свае галасы аддалі 83,47% выбаршчыкаў (у першапачатковых дадзеных — 83,49%).

За кандыдата на вышэйшы палітычны пост краіны Таццяну Караткевіч, актывістку кампаніі “Гавары праўду!”, прагаласавала 4,44% выбаршчыкаў (раней паведамлялася пра 4,42%).

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, згодна з абноўленымі дадзенымі, атрымаў па краіне 3,30% галасоў выбаршчыкаў (першапачатковыя дадзеныя — 3,32%).

Колькасць тых, хто прагаласаваў за вярхоўнага атамана РГА “Беларускае казацтва” Мікалая Улаховіча захавалася на ўзроўні 1,67%.

Акрамя таго, згодна з абноўленай інфармацыяй, яўка на прэзідэнцкіх выбарах склала 87,22% супраць 86,75% агучанай раней.

Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 16 кастрычніка.

Інтэрфакс