У кампаніі "Права выбару" заяўляюць аб праблемах з акрэдытацыяй назіральнікаў
У кампаніі "Права выбару" заяўляюць, што ў 43 выпадках назіральнікам за выбарамі дэпутатаў мясцовых саветаў не ўдалося атрымаць акрэдытацыю, прычым у большасці выпадкаў — па віне выбарчых камісій.
![vibari.jpg vibari.jpg](/img/v1/news/full/vibari.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У прыватнасці, на ўчастку № 78 Голубеўскай выбарчай акругі № 26 па выбарах у Мінскі гарсавет назіральнік не змагла атрымаць акрэдытацыю 17 сакавіка ў 18.05, паколькі, паводле слоў прадстаўнікоў іншай камісіі, якая знаходзіцца ў тым жа будынку, камісія ўжо пайшла дадому, хаця тэрмін працы ўсіх камісій быў вызначаны да 19.00 у будныя дні.
У выбарчай акрузе № 11 па выбарах у Брэсцкі гарсавет два з трох выбарчых участкаў (№ 25 і 35) былі закрыты ў працоўны час.
Яшчэ "больш анекдатычная сітуацыя", паведамляюць у кампаніі, адбылася ў выбарчай акрузе № 21 па выбарах у гэты ж савет. На ўчастку № 71 члены ўчастковай камісіі "былі на сваім
працоўным месцы, але кніга ўваходных дакументаў камісіі знаходзілася ў апячатаным сейфе, адчыніць які чыноўнікі не пагадзіліся, і на гэты раз назіральнік "Права выбару"
таксама застаўся без акрэдытацыі".
"Ва ўсіх выпадках неабгрунтаванай адмовы ў акрэдытацыі дзеянні камісій будуць абскарджаныя", — падкрэсліваюць у кампаніі. У кампаніі "Права выбару" таксама
паведамляюць, што ў першыя гадзіны датэрміновага галасавання 18 сакавіка на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 654 назіральнікі кампаніі атрымалі акрэдытацыю на 309 выбарчых участках у 95
выбарчых акругах па ўсёй Беларусі і пачалі працаваць.
У кампаніі "Права выбару" бяруць удзел сем структур: Беларуская партыя "Зялёныя", Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кампанія
"Гавары праўду", рух "За Свабоду", а таксама аргкамітэты па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і Партыя свабоды і прагрэсу.
belapan.com