Мікалай Лазавік паабяцаў не перашкаджаць назіральнікам

Мікалай Лазавік, каментуючы выбарчую кампанію па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, паабяцаў бесперашкодную працу назіральнікам за выбарамі.



naziral_niku.jpg

"Ёсць жаданне назіраць — калі ласка, назірайце, мы гэтаму перашкаджаць не будзем", — заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

У праграме "Галоўны эфір" Лазавік адзначыў, што ў Беларусі існуе некалькі кампаній па назіранні за выбарамі і ўзгадаў праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", пракаментаваўшы інфармацыйны матэрыял, у якім даюцца парады па падрыхтоўцы да назірання за выбарамі.

Прадстаўнік Цэнтрвыбаркама падзяліўся сваімі думкамі аб інтэнсіўнасці кампаніі, рэаліях прававога поля і працэсе назірання ў Беларусі. Цалкам сюжэт можна паглядзець па спасылцы: www.youtube.com

Даведка:

"Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" не падтрымлівае ніякія палітычныя партыі і займаецца распаўсюджваннем ідэі грамадзянскай незалежнага назірання ў Беларусі сярод моладзі. Праект падрыхтоўвае навучальныя ролікі, якія тлумачаць нормы выбарчага заканадаўства, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, якія дазваляюць грамадзянам і назіральнікам даведацца больш аб правядзенні выбараў у Беларусі. Падрабязная інфармацыя аб праекце публічна даступная на сайце vybory2014.eotp.info, азнаёміцца з відэаматэрыяламі можна на канале "Беларускі назіральнік".