У Мядзеле збяруцца разьбяры з Мінскай вобласці
18 мая ў райцэнтры пройдзе шостае рэгіянальнае свята-конкурс разьбяроў па дрэве “Разьбы зачараванне”. У ім прымуць удзел майстры з розных куткоў вобласці.
Пройдуць конкурсы на хуткасць і якасць выканання твору, выстава-продаж прац удзельнікаў конкурсу. Выступяць калектывы мастацкай самадзейнасці Мядзельскага раёна.
Лепшых разьбяроў вызначаць у адзінаццаці намінацыях.
Пройдзе свята на плошчы Шаранговіча. Пачатак — у 11.00
Алесь Высоцкі, www.rh.by
Фота kimpress.by