У Наваполацку ўламіліся ў кватэру Гайдукова і ўручылі яму позву ў суд
У Наваполацку міліцыянты з дапамогай суседкі ўламіліся ў кватэру актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэя Гайдукова і ўручылі яму позву ў суд на сёння на 14:00.

Позва звязаная з яго затрыманнем 21 лістапада.
Андрэй Гайдукоў адзначыў, што ў судзе будзе патрабаваць адваката, таму паседжанне можа быць перанесена.
Прэсавая служба БХД