Карабінеры (вайсковая паліцыя) затрымалі мужчыну з доказамі злачынства раніцай у пятніцу.
Паведамляецца, што літару «К» вышынёй у 25 см і шырынёй у 17 см турыст надрапаў на адной з унутраных сцен на ніжнім узроўні Калізея. Як адзначаюць у адміністрацыі музея,
адрэстаўраваць сцяну будзе складана.
Гарадскі суд італьянскай сталіцы асудзіў яго на чатыры месяцы турмы ўмоўна і абавязаў яго на працягу трох месяцаў выплаціць штраф у памеры 20 тысяч еўра.
Устаноўлена, што акт вандалізму здзейсніў 42-гадовы грамадзянін Расіі Казбек Акаеў.