На Андрэя Гайдукова ў Наваполацку склалі пратакол за несанкцыяванае мерапрыемства

У Наваполацку 21 лістапада сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў раздаваў улёткі з інфармацыя пра беларускіх палітвязняў.



haidukou_andrej.jpg

Амаль увесь гэты час за ім сачылі людзі ў цывільным, здымалі на відэа. Зараз ён ідзе дадому, людзі ў цывільным яго пераследуюць, паведаміла каардынатара аргкамітэту БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
15:05 Андрэй Гайдукоў затрыманы
17:40 Андрэя Гайдукова вызвалілі з міліцыі. На яго склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП за нібыта арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
bchd.info