У Полацку абвешчана жалоба. Дзень горада святкавацца не будзе

Гарадское кіраўніцтва прыняло рашэнне адмяніць усе святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня горада.



traur.jpg

Аб гэтым даведаўся карэспандэнт мясцовага партала 2-goroda.by

Прычынай стала жудасная аварыя, якая забрала жыцці медыцынскіх работнікаў горада Полацка: загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення Полацкай ЦГБ Наталлі Гудковай, загадчыцы  кардыялагічнага аддзялення Полацкай ЦГБ Ірыны Казачэнка, загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення ўрачэбнай амбулаторыі «Громы» Валянціны Ярмак, загадчыцы бальніцы сястрынскага дагляду ў Варонічах Алена Асавік. .

25 мая 2013 года ў Полацку і Полацкім раёне абвешчаны Дзень жалобы.Як піша партал 2-goroda.by, мала хто з мясцовых жыхароў застаўся абыякавым да трагедыі, таму рашэнне гарадскога кіраўніцтва павінна знайсці разуменне ў гараджанаў.