Жудасная аварыя пад Віцебскам

У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў ДТЗ сёння раніцай загінулі чатыры чалавекі. У машыну хуткай дапамогі, якая стаяла на ўзбочыне, урэзаўся грузавік «ДАФ-95.430».



3cdfcfdbeeaf43375858684093fe574b_w499_h332_q75.jpg

ДТЗ адбылося а 8-й раніцы 23 мая на аўтадарозе Віцебск — Полацк у раёне вёскі Пушчы Шумілінскага раёна.

У выніку ДТЗ у аўтамабілі «Мэрсэдэс-210Д» былі заблакаваныя пяць пасажыраў. Іх дасталі работнікі МНС пры дапамозе спецінструмента. Загінулі чатыры жанчыны, пятая з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлена ў бальніцу.

Кіроўцы транспартных сродкаў не пацярпелі. Мужчына, які кіраваў машынай хуткай дапамогі, у момант ДТЗ знаходзіўся не ў салоне аўтамабіль стаяў на ўзбочыне з-за няспраўнасці ў маторным адсеку.

Як стала вядома карэспандэнту «Хіміка», сярод загінулых загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Полацкай ЦГБ Наталля Гудкова, загадчыца кардыялагічнага аддзялення Полацкай ЦГБ Ірына Казачэнка, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення ўрачэбнай амбулаторыі «Громы» Валянціна Ярмак, загадчыца бальніцы сястрынскага дагляду ў Варонічах Алена Асавік.