У Слоніме забаранілі пікет супраць будаўніцтва АЭС
18 лістапада каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Іван Бядко сумесна з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, у адпаведнасці з заканадаўствам падаў заяўку на правядзенне пікету супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
"2 снежня нас уведамілі аб адмове ў пікеце па надуманай падставе. Нібыта няправільна складзеная заяўка", — адзначыў ён.
Нагадаем, правесці пікет планавалася 15 снежня.
Прэсавая служба БХД