Ушануем разам Ларысу Геніюш

9 жніўня спаўняецца 106 гадавіна з дня нараджэння беларускай паэткі і змагаркі Ларысы Геніюш (1910–1983).

acb7c9c9_5ea2_4a59_81fa_786a59be6590_mw800_s_800x400.jpg


З гэтай нагоды ў Зэльве ў нядзелю, 7 жніўня, у 11 гадзін на мясцовых могілках адбудзецца ўскладанне кветак на магілу паэткі і яе мужа Янкі Геніюша.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя ўшанаваць памяць вялікай дачкі беларускага народа.
А 9 жніўня ў бібліятэцы імя Ларысы Геніюш пры Каложскай царкве ў Гародні пройдуць першыя Геніюшаўскія чытанні. У праграме — выступы пісьменнікаў, прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, бардаў. Імпрэза пачнецца ў 10 гадзін раніцы памінальнай службай у Каложы.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя