Румель — першы гарадзенскі алімпіец

Лічыцца, што ўпершыню беларускія спартоўцы прынялі ўдзел у Алімпіядзе 1952 года ў складзе зборнай СССР. Але гэта былі не першыя алімпійсікя спартоўцы — ураджэнцы Беларусі.

Караль Румель на адным са спаборніцтваў. Наш першы спартовец-алімпіец з Гародні

Караль Румель на адным са спаборніцтваў. Наш першы спартовец-алімпіец з Гародні

Легендарны кавалерыст

У траўні 1888 года ў сям’і генерала Рускага імператарскага войска нарадзіўся Караль Альфонсавіч Румель. Ён скончыў Адэскі кадэцкі корпус, Паўлаўскае вайсковае вучылішча ў Пецярбургу і Акадэмію мастацтваў. Хлопец вельмі хацеў стаць прафесійным вайскоўцам.

Караль Румель, канец 1930-х гадоў

Караль Румель, канец 1930-х гадоў

Пасля вучобы ён служыў у 14-м Маларасійскім драгунскім палку. Румеля хутка заўважылі і ўключылі ў алімпійскую каманду па канкуры (пераадоленне перашкод на конях). Падчас летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года ў Стакгольме Караль Румель лідзіраваў, аднак з-за таго, што яго конь Зяблік зачапіў перашкоду і ўпаў, спартовец заняў толькі 15-e месца. Больш за тое, Румель зламаў некалькі рэбраў, аднак вырашыў закончыць скачкі ў сядле. За мужнасць швецкі кароль Густаў V узнагародзіў ураджэнца Беларусі спецыяльным залатым медалём, які быў копіяй алімпійскай узнагароды.

karal_rumel.jpeg

Праз два гады пасля Алімпіяды пачалася Першая сусветная вайна, у выніку якой чатыры імперыі (Расійская, Асманская, Аўстра-Венгерская і Германская) разваліліся. На іх руінах з’явіліся незалежныя дзяржавы, у тым ліку, і Другая Рэч Паспалітая. У 1919 годзе Караль Румель паступіў на службу ў Войска Польскае і ў якасці маёра 8-га ўланскага палка мужна змагаўся з бальшавікамі. Ён удзельнічаў у кровапралітнай бітве пад Камаровам, дзе польскай кавалерыі ўдалося нанесці цяжкае паражэнне 1-й бальшавіцкай коннай арміі пад камандаваннем Сямёна Будзённага. За гераізм Румель быў узнагароджаны Крыжом «Віртуці Мілітары». 

karal_rumel_na_alimpijadze_1912_h..jpeg

Караль Румель на Алімпіядзе 1912 г.

Дзве Алімпіяды і дзясяткі турніраў

У 1920 годзе Каралю Румелю даверылі падрыхтоўку польскай каманды да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. Менавіта ён падрыхтаваў Адама Крулікевіча, які ў 1924 годзе заняў трэцяе месца ў канкуры і заваяваў для Польшчы першы алімпійскі медаль.

Караль Румель, трэці злева

Караль Румель, трэці злева

У 1924 годзе Румель і сам прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, дзе на кані па мянушцы Фаварыт заняў 11-е месца ў індывідуальным заліку і 6-е у камандным.

Караль Румель, пачатак 1930-х

Караль Румель, пачатак 1930-х

 У 1927 годзе Караль Румель разам з калегамі па Войску Польскім узяў галоўны прыз на спаборніцтвах у «Мэдзісан-сквер-гадэн» у Нью-Ёрку, а праз год, на летніх Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме заваяваў бронзавы медаль у трохбор’і. Тры разы (у 1925, 1927 і 1928 гг.) Румель заваёваў прэстыжны трафей Кубак нацый.

У апытанцы «Спартовага агляду» ў 1927 годзе на званне лепшага спартоўца года Караль Румель заняў другое месца.

Караль Румель на спаборніцтвах. 1930-я 

Караль Румель на спаборніцтвах. 1930-я 

У 1929-м у званні падпалкоўніка спартовец звольніўся з войска і сканцэнтраваўся на ўдзеле ў спаборніцтвах. Напярэдадні Другой сусветнай вайны гарадзенец устанавіў рэкорд Польшчы ў скачках у вышыню на канях (198 см). Тады яму быў 51 год.

У верасні 1939-га Караль Румель аказаўся ў нямецкім палоне. Пасля чаго быў у канцлагерах Дахаў і Маўтхаўзэн.

Падчас  аднаго з турніраў

Падчас аднаго з турніраў

Яму пашчасціла выжыць. Пасля вызвалення з нямецкай няволі ён вярнуўся ў Польшчу, працаваў трэнерам коннай язды ў Сопаце, здымаўся ў мастацкіх фільмах (між іншым, у стужках знакамітага Анджэя Вайды). Пайшоў з жыцця Караль Румель у 1967 годзе.

Румель на здымачнай пляцоўцы аднаго з фільмаў

Румель на здымачнай пляцоўцы аднаго з фільмаў

Паплечнік Каліноўскага

Насамрэч айчынная алімпійская гісторыя больш доўгая, бо беларус удзельнічаў у арганізацыі першых сучасных Алімпійскіх гульняў у Грэцыі яшчэ ў 1896 годзе. Размова пра ўраджэнца Ашмяншчыны Жыгімонта Мінейку. Ён прымаў удзел у Паўстанні Кастуся Каліноўскага. Камандаваў атрадам касінераў і ўдзельнічаў у некалькіх баях з царскімі войскамі. Пазней Мінейка стаў начальнікам Ашмянскага павету. У рэшце рэшт, паўстанец трапіў у рукі царскіх улад і быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Жыгімонт Мінейка

Жыгімонт Мінейка

Аднак героя выратавала расійская карупцыя. Хабар дапамог замяніць растрэльны прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры. У 1865 годзе беларускі шляхціч збег у Францыю, дзе скончыў вайсковую школу. Пасля ён пераехаў у Грэцыю, дзе працаваў вайсковым інжынерам, а пазней узначаліў тапаграфічны адзел Генштаба грэцкай арміі. Менавіта пад яго кіраўніцтвам былі рэканструяваны і падрыхтаваны да Алімпійскіх гульняў 1896 года антычныя алімпійскія стадыёны.

У 1922 годзе інжынер наведаў Другую Рэч Паспалітую і быў узнагароджаны польскімі ўладамі Крыжом «Віртуці Мілітары». Перад смерцю сваю багатую нумізматычную калекцыю Мінейка перадаў у Віленскі ўніверсітэт. Памёр адзін з бацькоў адраджэння алімпійскага руху ў 1925 годзе.