Ужо ў наступным годзе беларусы будуць цалкам аплачваць камунальныя паслугі
У першым паўгоддзі 2018 года насельніцтва Беларусі будзе цалкам аплачваць асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя цеплазабеспячэння.
![Здымак БЕЛТА Здымак БЕЛТА](/img/v1/images/000022_366188_big_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак БЕЛТА
Тарыфы на цеплазабеспячэнне будуць павышацца паступова ў залежнасці ад даходаў беларусаў. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.
Паводле яго слоў, «з павышэннем аплаты павінна павысіцца і якасць паслуг». Таму камунальнікам давядзецца ўдасканаліць сваю працу «па шматлікіх накірунках», інфармуе БЕЛТА.
Паводле «Еўрарадыё»